"Салодкая" афера

5 июня 2015

На мінскай фабрыцы "Камунарка" пракаменціравалі сітуацыю пасля ліквідацыі падпольнага завода па вытворчасці ласункаў. У суседняй краіне два цэхі выпускалі какава-парашок і аўсяныя камякі пад брэндамі "Камунарка" і "Спартак". Падчас вобыску праваахоўнікі канфіскавалі ўжо гатовую да рэалізацыі прадукцыю, а таксама сыравіну на паўтара мільярда рублёў. Узбуджана крымінальная справа. На беларускім прадпрыемстве растлумачылі, што падпольны цэх выкарыстоўваў старую ўпакоўку мінскай кампаніі.

Кантрафакт выраблялі ў антысанітарных умовах. Па словах спецыялістаў кандытарскай фабрыкі, зламыснікі куплялі танны какава-парашок нізкай якасці. Упакоўку ж выкарыстоўвалі айчынных вытворцаў. Фактычна беларускія брэнды прыносілі зламыснікам добры прыбытак.