Следчы камітэт завяршыў расследаванне гучнай справы аб гандлі дзецьмі для сексуальнай эксплуатацыі

10 июля 2019

За грошы і ежу. Следчы камітэт завяршыў расследаванне гучнай справы аб гандлі дзецьмі для сексуальнай эксплуатацыі. Пра затрыманне галоўнага фігуранта мы распавядалі ў сакавіку. Паводле звестак следства, улетку 2015 года 40-гадовы мінчанін пазнаёміўся з дзвюма жыхаркамі Наваполацка і прапанаваў дамам зрабіць бізнес на сваіх непаўналетніх дочках - на той момант ім было 2 і 4 гады. А ўжо праз год з'явіліся першыя парнафільмы з удзелам дзяўчынак, стужкі пасля прадаваліся за мяжу. Паводле інфармацыі Інтэрпала, пакупнікамі былі карыстальнікі з Германіі, Іспаніі, Расіі і Блізкага Усходу. Былі выпадкі, калі замежнікі прыязджалі ў Беларусь для блізкай сустрэчы з актрысамі.

Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі: "Мамам дзяўчынак за гэта ён плаціў грошы, часам разлічваўся прадуктамі харчавання. Вырабленыя відэаматэрыялы з мэтай продажу размяшчаліся мужчынам на парнаграфічных сайтах. Таксама ён прапаноўваў выкарыстанне выяў дзяцей з мэтай сексуальнай эксплуатацыі. Разлік з мінчанінам ажыццяўляўся пры дапамозе крыптавалюты. Акрамя таго, у чэрвені 2016 года абвінавачаны за ўзнагароду падаў жыхару адной з блізкаўсходніх дзяржаў, які прыбыў у Беларусь, малалетніх дзяўчынак у мэтах сексуальнай эксплуатацыі і стварэння відэазапісаў".

Жыхар блізкаўсходняй дзяржавы аб'яўлены ў міжнародны вышук. Па выніках расследавання ўстаноўлена больш за 30 фактаў супрацьпраўнай дзейнасці падазронага, яму прад'яўленыя абвінавачанні паводле цэлага шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: згвалтаванне, учыненае групай асоб, распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх, гандаль людзьмі, выраб з мэтай распаўсюджвання парнаграфіі і іншыя. Мамам малалетніх дзяўчынак таксама прад'яўлена абвінавачанне ў гандлі людзьмі, а таксама ў памаганні ў згвалтаванні. Усе падазроныя ўзятыя пад варту.