СК узбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да футбаліста Ільі Лухвіча

23 января 2019

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да футбаліста Ільі Лухвіча і 18-гадовай мінчанкі па артыкуле "Махлярства". Зараз абодва затрыманыя. З маладымі людзьмі працуюць следчыя. Гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ведамства Юлія Ганчарова.

Малады чалавек вызначыўся паводзінамі на дарозе: за рулём чорнай Infinity ён аб'язджаў заторы па тратуары або перасякаў падвойную суцэльную. Відэа паездак выкладваў у Instagram, каменціруючы сітуацыю і аўтамабілістаў. Грубыя парушэнні ПДР і стаўленне да іншых удзельнікаў дарожнага руху раскрытыкавала грамадскасць. Варта сказаць, што за паводзіны сына папрасіў прабачэння яго бацька Аляксандр Лухвіч - вядомы ў мінулым беларускі футбаліст. Што да 18-гадовай мінчанкі, то яна з'яўляецца студэнткай факультэта права Акадэміі МУС. Якія дзеянні Ільі Лухвіча і яго сяброўкі падпадаюць пад артыкул "Махлярства", СК пакуль не тлумачыць.