СК узбудзіў крымінальную справу па факце пажару у псіхіятрычным дыспансеры ў Жодзішках

12 декабря 2019
На месцы пажару ў псіхіятрычнай бальніцы ў Смаргонскім раёне, дзе загінулі два чалавекі, усё яшчэ працуюць следчыя. На гэты момант узбуджана крымінальная справа, артыкул "Парушэнне правіл пажарнай бяспекі, што пацягнула смерць чалавека". Як мы ўжо расказвалі, сёння каля 8 раніцы ў МНС паступіла паведамленне аб узгаранні ў Гродзенскай абласной псіхіятрычнай бальніцы "Жодзішкі". У выніку загінуў пажылы мужчына. 80-гадовая жанчына была дастаўлена ў раённую бальніцу, дзе памёрла ў рэанімацыйным аддзяленні.


СК узбудзіў крымінальную справу па факце пажару

Паводле папярэдняй інфармацыі ратавальнікаў, загарэўся тэлевізар у фае другога паверха. Пажарныя разлікі пасля сігналу аператыўна выехалі на вуліцу Першамайскую, а ў гэты час працаўнікі дыспансера паспелі эвакуіраваць пацыентаў. Улічваючы, што на тэрыторыі бальнічнага гарадка некалькі будынкаў, 51 чалавека перавялі ў іншае памяшканне.