СК узбудзіў крымінальную справу па факце начной аварыі на Мінскай кальцавой

2 марта 2017

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце начной аварыі на Мінскай кальцавой, дзе адзін чалавек загінуў і пяцёра шпіталізаваныя. Папярэдне ўстаноўлена, што каля трох гадзін ночы вадзіцель за рулём Audi на МКАД з боку Казінца не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп. Паводле інфармацыі следства, у момант ДТЗ у салоне знаходзіліся шасцёра.

Следства звяртаецца з просьбай да аўтамабілістаў, якія сталі відавочцамі аварыі, адгукнуцца і паведаміць інфармацыю ў Мінскае ўпраўленне Следчага камітэта.