СК высвятляе прычыны выбуху кацельні ў Жодзіне

29 октября 2019
Адзін  чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі ў выніку выбуху ў кацельні Жодзіна на тэрыторыі гарадской арганізацыі. Што стала прычынай, пакуль невядома. Следчыя і эксперты праводзяць неадкладныя,  следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні. Акалічнасці здарэння  высвятляюцца. Пацярпелыя дастаўленыя ў бальніцу.