СК працягвае расследаванне справы аб гібелі ў Пячах радавога Аляксандра Коржыча

17 октября 2017

Стала вядома аб затрыманні двух афіцэраў. Сярод падазроных ужо 7 малодшых камандзіраў і старшына роты. Усе яны пад вартай, ім будзе прад'яўлена абвінавачанне. Паводле звестак Следчага камітэта, высветлены факты бяздзейнасці супрацоўнікаў вайсковай часці.

Камандзір роты і яго намеснік ведалі пра нестатутныя адносіны паміж прапаршчыкам і радавым Аляксандрам Коржычам. Але наўмысна бяздзейнічалі для стварэння бачнасці перад вышэйстаячым камандаваннем, што ў падраздзяленні ўсё ў парадку. Эксперты працягваюць вывучаць усе акалічнасці гібелі радавога Аляксандра Коржыча.