СК працягвае працу на месцы жудаснай аварыі ў Салігорскім раёне

24 сентября 2018

Сёння каля васьмі раніцы тут сутыкнуліся УАЗ і легкавое аўто "рэно". Загінулі тры чалавекі - дзве дзяўчыны, а таксама 26-гадовы мужчына. Паводле папярэдніх звестак, студэнткі спяшаліся на вучобу ў Мінск, у нейкі момант іх машыну занесла і выкінула на сустрэчную паласу. Магчыма, аўтамабіль страціў кіраванне на мокрым асфальце.

Сяргей Чабатароў, афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінаблвыканкама: "У выніку аварыі дзяўчына-вадзіцель, яе пасажырка, а таксама 26-гадовы вадзіцель УАЗ загінулі на месцы ДТЗ. Зараз праводзіцца праверка і высвятляюцца акалічнасці. Таму ДАІ Мінскай вобласці ў такіх восеньскіх умовах надвор’я рэкамендуе захоўваць хуткасны рэжым, паколькі мокры асфальт і дрэнная бачнасць. Акрамя таго, трэба ўлічваць, што восенню скарачаецца светлавы дзень”.