Сітуацыя з затрыманым у Гдыні беларусам пад кантролем

17 ноября 2017

Генконсульства Беларусі ў Гданьску трымае на кантролі сітуацыю з затрыманым у Гдыні беларусам. Консул напярэдадні сустракаўся са Сцяпанам Свідзерскім. Затрыманы скаргаў не выказваў. Таксама беларускія дыпламаты атрымалі ад польскіх праваахоўнікаў інфармацыю пра ход папярэдняга расследавання інцыдэнту. Як мы раней паведамлялі, у аўторак супрацоўнік агенцтва Reuters - 30-гадовы ўраджэнец Гродна, які паехаў вучыцца ў Польшчу па так званай праграме Каліноўскага, - са стрэльбай і пісталетам падняўся на другі паверх свайго офіса ў Гдыні і выстраліў два разы. Ніхто не пацярпеў. Беларус быў затрыманы паліцыяй. Зброяй мужчына валодаў легальна. Свідзерскі з’яўляецца членам стралковага клуба, наведвае трэніроўкі і ўдзельнічае ў спаборніцтвах. Афіцыйнай версіі прычын здарэння пакуль няма.