Шафёру, які адмовіўся прайсці ідэнтыфікацыю асобы на мяжы, пагражае буйны штраф

4 февраля 2020
На беларуска-польскай мяжы жыхар Стаўбцоўскага раёна адмовіўся выканаць патрабаванні пагранічнікаў - да яго прыямянілі сілу. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ў пункце пропуску "Пясчатка". 44-гадовы мужчына выязджаў з Беларусі з пашпартам, выдадзеным яшчэ ў 2002 годзе. У кантралёра з-за тэрміну даўнасці ўзніклі сумненні. Мужчыну прапанавалі прайсці стандартную дадатковую праверку па ідэнтыфікацыі асобы. 

Вадзіцель не падпарадкаваўся і стаў патрабаваць арыгіналы нарматыўна-прававых актаў з подпісамі і пячаткамі вышэйшых службовых асоб. А затым і зусім вярнуўся ў свой аўтамабіль. Супрацоўнікі былі вымушаны затрымаць мужчыну. За парушэнне рэжыму ў пункце пропуску і непадпарадкаванне пачаты адміністрацыйныя працэсы. Шафёру пагражае буйны штраф.