Школьнік не быў ні ў стане алкагольнага ап'янення, ні пад уздзеяннем наркатычных і псіхатропных рэчываў

13 февраля 2019

Школьнік са Стоўбцаў, які напаў на сваіх аднакласнікаў і настаўніцу, не быў ні ў стане алкагольнага ап'янення, ні пад уздзеяннем наркатычных і псіхатропных рэчываў. Сёння гэта паведаміў Следчы камітэт, далучыўшы да расследавання звесткі медыцынскага агляду. Акрамя таго, па выніках першапачатковых следчых дзеянняў дадаткова ў дачыненні да дзесяцікласніка ўзбуджана крымінальная справа аб замаху на забойства падлеткаў. Пацярпелыя працягваюць знаходзіцца ў бальніцы - з рэанімацыі іх перавялі ў хірургічнае аддзяленне. Нагадаем, у панядзелак раніцай у Стоўбцах у сярэдняй школе № 2 15-гадовы падлетак напаў з нажом на выкладчыка і вучняў. Загінула настаўнік гісторыі і 11-класнік. Дваіх пацярпелых даставілі ў бальніцу.