Школьнік з Полацка атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, катаючыся на цюбінгу

10 января 2019

Сталі вядомыя падрабязнасці стану школьніка, які, катаючыся на цюбінгу, урэзаўся ў дрэва і атрымаў траўму галавы. Гэта здарылася на адным з небяспечных схілаў Полацка ў раёне Кургана бессмяротнасці. Дзіця даставілі ў цэнтральную гарадскую бальніцу.

Аляксандр Стома, галоўны ўрач Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы: "Усталяваны дыягназ - адкрытая чэрапна-мазгавая траўма. Стан дзіцяці стабільны. На сённяшні дзень ён застаецца сярэдняга цяжару, бліжэй да здавальняючага, але паводле пратакола для далейшага лячэння дзіця пераведзена ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу, аддзяленне нейрахірургіі".