Аварыя адбылася раніцай на трасе Санкт-Пецярбург - Невель. Сутыкнуліся трактар і мікрааўтобус. Вадзіцель трактара падчас развароту не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру, з-за чаго і адбылася трагедыя. У мікрааўтобусе знаходзіліся дзевяць грамадзян Беларусі. Чацвёра шпіталізаваныя ў Пскоўскую абласную бальніцу, яшчэ двум аказалі дапамогу на месцы. Пасольства Беларусі ў Расіі трымае сітуацыю на кантролі.
Шасцёра беларусаў пацярпелі ў ДТЗ у Пскоўскай вобласці
11 апреля 2018













