Шэсць чалавек шпіталяваныя ў выніку аварыі рэйсавага аўтобуса ў Мінску

7 марта 2016

Аварыя адбылася на вуліцы Чыгуначнай каля 7:50. Аўтобус МАЗ, якім кіраваў вадзіцель 1987 года нараджэння, урэзаўся ў слуп. Пашкодзіла пярэднюю частку транспартнага сродку, а таксама выбіла шыбы ў салоне.

Шпіталяваныя шэсць чалавек: пяць жанчын і адзін мужчына з ударамі і ранкамі ў выніку падзення. Сам вадзіцель, які, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў за рулём, не пацярпеў. Па факце здарэння праводзіцца праверка.