Сезоннай прычынай пажару становяцца і ўзгаранні сухой расліннасці

14 апреля 2018

Толькі ў Мінскай вобласці за мінулыя суткі здарылася больш за паўсотні такіх выпадкаў! Абышлося без ахвяр. Аднак, супрацоўнікі МНС пастаянна манітораць сітуацыю і нагадваюць гаспадарам падворкаў, да чаго можа прывесці спальванне смецця паблізу жылых пабудоў. Тых, хто намерана падпальвае сухую расліннасць, чакаюць сур'ёзныя штрафы.

Супрацоўнікі МНС нагадваюць: перш, чым пакінуць вогнішча, неабходна пераканацца ў бяспечнасці і немагчымасці ўзгарання.