Сяргею Карыцьку прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле "Атрыманне хабару"

15 января 2019

Суд Заводскага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні былога галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння. Сяргею Карыцьку прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле "Атрыманне хабару". Перад пачаткам працэсу абвінавачваны адказаў на некаторыя пытанні журналістаў.

Пракурору спатрэбілася каля 10 хвілін, каб зачытаць абвінавачанне ў атрыманні хабару ў памеры дзвюх тысяч долараў ад гендырэктара прыватнага прадпрыемства. Узнагарода належала за закуп абсталявання для медцэнтра. Карыцька віну прызнаў і заявіў, што раскайваецца ў зробленым.