Iнспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка ўзяты пад варту

6 июня 2018

Сёння стала вядома, што Сяргей Раўнейка ўзяты пад варту і яму прад'яўлена абвінавачанне. Гэта паведаміў Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк. У дачыненні да інспектара па Гродзенскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 430 "Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры". Санкцыя артыкула прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Таксама сёння стала вядома: Раўнейка ўказам Кіраўніка дзяржавы вызвалены ад пасады за ўчыненне правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.