Сур'ёзнае ДТЗ адбылося ў цэнтры сталіцы

18 апреля 2016

Інспектар ДАІ трапіў пад колы аўтамабіля. Паводле слоў відавочцаў, ён спрабаваў спыніць байкера за парушэнні - матацыкл ехаў па сустрэчнай паласе трамвайных пуцей, яшчэ і без нумароў. Спыніўшыся на чырвонае святло, ён не захацеў паказаць дакументы і паспрабаваў з'ехаць, закрануўшы інспектара ДАІ. Той упаў пад аўтамабіль інкасатараў, які ехаў міма. З адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай супрацоўнік ДАІ знаходзіцца ў рэанімацыі. Хуткая забрала і байкера. Праўда, ён сур'ёзных траўм не атрымаў.

Следчы камітэт працуе на месцы здарэння. У цэнтры горада дагэтуль ускладнены рух.