Сёння ў ранішнюю гадзіну пік у Мінску адбылося сур'ёзнае ДТЗ. На перакрыжаванні вуліц Валгаградскай і Кнорына нават спыніўся трафік. Тут сутыкнуліся "мэрсэдэс" і "хонда". Абодва вадзіцели, як яны сцвярджаюць, ехалі на зялёны сігнал святлафора. У ДТЗ ніхто не пацярпеў, чаго не скажаш пра аўтамабілі. Машыны сур'ёзна пашкоджаныя. У адной нават спрацавалі падушкі бяспекі.
Каму які сігнал гарэў - пакажа праверка. Абодва вадзіцели былі цвярозымі.













