Сур'ёзная аварыя ў Мінску з удзелам маршрутнага таксі

13 Жніўня 2018

На праспекце Незалежнасці насупраць ЦУМа напрыканцы рабочага дня сутыкнуліся дзве легкавыя машыны і 63-яя маршрутка. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў для недапушчэння ўзгарання, на месцы вялікая колькасць машын хуткай меддапамогі. Паводле папярэдніх звестак, тром пацярпелым спатрэбілася шпіталізацыя. Рух па праспекце Незалежнасці вельмі ўскладнены. Па чыёй віне здарыліся сутыкненні - высвятляецца.