Сур'ёзная аварыя здарылася на праспекце Дзяржынскага

28 мая 2018

Нецвярозы вадзіцель на БМВ урэзаўся у слуп. Ён рухаўся з боку праспекта Жукава ў напрамку вуліцы Шчорса. Не справіўся з кіраваннем і вылецеў за межы праезнай часткі. У выніку ў аўто апынуўся заблакіраваным 31-гадовы пасажыр. Ратавальнікі яго вынялі пры дапамозе спецінструмента. З траўмамі рознай ступені цяжкасці пацярпелы шпіталізаваны ў бальніцу хуткай дапамогі. Акалічнасці аварыі высвятляе Следчы камітэт.