Сур'ёзная аварыя з удзелам веласіпедыста ў Мінску

25 июля 2018

Не паспеў і трапіў пад колы. Сур'ёзная аварыя з удзелам веласіпедыста ў Мінску на перакрыжаванні вуліц Сямашкі і Чыгуначнай. Паводле слоў відавочцаў, 18-гадовы веласіпедыст на вялікай хуткасці перасякаў праезную частку па прызначанай для двухколавых дарожцы. Вадзіцель “форда” паварочваў направа і не заўважыў перашкоду. У выніку сутыкнення юнак на веласіпедзе атрымаў траўмы і шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.