Сур'ёзная аварыя на сталічным праспекце Незалежнасці

7 октября 2019

Ля Ваеннай акадэміі ў напрамку   цэнтра   горада сутыкнуліся Mazda,  Ford  і  Mercedes. Адзін вадзіцель загінуў. На месца здарэння прыбылі экіпажы хуткай дапамогі і ратавальнікаў. Вадзіцеля  аўтамабіля Ford  і пасажыра прыйшлося дэблакіраваць. Акрамя таго  розныя траўмы атрымаў вадзіцель Mercedes. Пацярпелыя шпіталізаваныя.

Рух на гэтым участку праспекта   ускладнены. Вядуцца   следчыя   работы.