Сур'ёзная аварыя на Маладзечанскай трасе пад Радашковічамі

23 июля 2018

Непадалёку ад вёскі Дзякшняны сутыкнуліся адразу тры аўто - дзве легкавушкі і адзін грузавік. З машын вадзіцеляў і пасажыраў дэблакіравалі ратавальнікі.

Пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыі Маладзечанскай бальніцы. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель грузавіка заснуў за рулём.