Сур'ёзная аварыя на Магілёўскай трасе

8 мая 2018

У Мінску ў ДТЗ трапілі адразу 3 аўтамабілі. Паводле звестак ДАІ, грузавік сутыкнуўся з мікрааўтобусам, што рухаўся наперадзе, які ад удару ўехаў у аўтацыстэрну. У абедзвюх машын змятыя кабіны. У адной з іх апынуўся заціснуты мужчына. Ратавальнікі яго выслабанілі. Усяго пацярпелі 3 чалавекі. Паводле папярэдняй інфармацыі, на гэтым участку трасы вядуцца рамонтныя работы.