Сур'ёзная аварыя на Мінскай кальцавой

19 февраля 2018

Аўтамабіль «Хёндай» сёння на хуткасці ўрэзаўся ў машыну той жа маркі, якая знаходзілася на праезнай частцы пасля дробнага дарожна-транспартнага здарэння. Ад моцнага ўдару першае аўто, якім кіравала жанчына, развярнула, там траўміравала пасажыра, а другую машыну адкінула. Праводзіцца праверка.

І яшчэ адна аварыя на Мінскай кальцавой. Учора п'яны бяспраўнік урэзаўся ў агароджу. Ад удару аўтамабіль адкінула за межы праезнай часткі на дрэва. 18-гадовы вадзіцель траўм не атрымаў, аднак 26-гадовая пасажырка шпіталізавана.

Праводзіцца праверка і па факце ДТЗ на праспекце Дзяржынскага. Вадзіцель вялікагруза на развароце для заезду на будаўнічую пляцоўку сутыкнуўся з аўтамабілем "Хёндай". Ад удару легкавую выкінула за раздзяляльную агароджу. У гэтай аварыі ніхто не пацярпеў.