Сёння ў Мінску вынесуць прысуд па справе былога топ-менеджара Беларусбанка

13 октября 2017

Пракурор запытаў для выканаўчага дырэктара Анатоля Багавіка 8 гадоў пазбаўлення волі. Ён вінаваціцца ў атрыманні хабараў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Багавік як кіраўнік разліковага цэнтра і старшыня конкурснай камісіі па закупке прыняў ад на той момант гендырэктара працэсінгавага цэнтра Генадзя Зубарава больш за 90 000 долараў за садзейнічанне ў перамозе ў конкурсе на закупку банкаматаў для банка. Зубараў праходзіць у справе ў якасці сведкі. У дачыненні да яго таксама заведзена крымінальная справа.