Сёння ў Бабруйску вынесуць прысуд па справе аб забойстве дзвюх дзяўчат

9 января 2019

Бок абвінавачання запрасіў для падсуднага вышэйшую меру пакарання. 

Напярэдадні ў судзе завяршыліся спрэчкі бакоў - пра ўсе падрабязнасці раскажа наш карэспандэнт Лізавета Лакотка. 

Слёзы на вачах, напружанае становішча і шмат эмоцый. Сёння тут, у судзе Бабруйска, выносяць прысуд па справе аб падвойным забойстве. Нагадаю, напярэдадні дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для падсуднага Аляксандра Асіповіча выключную меру. Такое пакаранне падтрымліваюць і мамы загінуўшых. Гэта жудаснае злачынства адбылося ў Бабруйску 20 ліпеня. Пасля знаёмства ў кафэ мужчына запрасіў да сабе дахаты дзвюх дзяўчат. Але адпачынак пайшоў не па плане. У выніку сяброўкам прыйшлося хавацца ад новага знаёмага ў ваннай, тэлефанаваць у міліцыю і прасіць дапамогі. Дзяўчат жорстка забілі. Паводле ацэнак экспертаў, ім нанеслі больш за 9 дзясяткаў удараў малатком і нажом. Вядома, што абвінавачаны ўжо быў судзімы 4 разы. Падчас працэсу мужчына прасіў суд не прызначаць яму выключную меру пакарання. Які вердыкт вынесла Феміда, глядзіце ў наступных выпусках.