Сёння раніцай у сталіцы ўспыхнуў Mercedes

16 марта 2017

Спецыялісты высвятляюць імаверныя прычыны ранішняга здарэння ў сталіцы. Падчас руху загарэўся красовер. Серабрысты Mercedes адкрытым полымем гарэў на скрыжаванні вуліц Куйбышава і Янкі Купалы. На дапамогу аўтаўладальніку прыйшлі некалькі вадзіцеляў, аднак самастойна ўзгаранне патушыць не ўдалося.

Полымя ліквідавалі супрацоўнікі МНС. У выніку здарэння выгарала пярэдняя частка аўто. Пацярпелых няма.