Сёння раніцай ў Мінску аўтамабіль ГАЗ не ўступіў дарогу "опелю" і сутыкнуўся з ім

16 октября 2018

Сёння раніцай ў Мінску аўтамабіль ГАЗ на скрыжаванні вуліц Пляханава і Народнай падчас павароту налева на зялёны сігнал святлафора не ўступіў дарогу "опелю" і сутыкнуўся з ім. У аварыі ніхто не пацярпеў. Па факце ДТЗ высвятляюцца акалічнасці.

Адразу тры аўто сутыкнуліся сёння ў сталіцы з-за невыканання дыстанцыі. Рухаліся яны з боку Лагойскага тракта ў кірунку Даўгінаўскага. Таксама абышлося без пацярпелых.

А вось падчас ДТЗ на вуліцы Бумажкова механічныя пашкоджанні атрымала не толькі аўто, але і святлафор. Вадзіцель "аўдзі" не справіўся з кіраваннем. Святлафор знаходзіўся на астраўку бяспекі па вуліцы Сталетава.