Сёння раніцай на Мінскім моры тануў чалавек

7 марта 2017

За 20 метраў ад берага ў палонку трапіў мужчына і прасіў аб дапамозе. Ратавальнікі вызвалілі з ледзянога палону пацярпелага і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. З агульным пераахаладжэннем мужчыну даставілі ў рэанімацыю.

Нагадаем, з першага сакавіка ў Мінскай вобласці забаронена выхадзіць на лёд. Такія меры ўведзены, каб прадухіліць няшчасныя выпадкі на вадаёмах і гарантаваць бяспеку грамадзян. Пры плюсавай тэмпературы лёд губляе сваю трываласць, прычым незалежна ад візуальнай таўшчыні. Нават 15 хвілін у ледзяной вадзе могуць стаць смяротнымі для чалавека.