Сёння ноччу ў сталіцы датла згарэў двухкватэрны прыватны дом

7 февраля 2018

Да прыбыцця ратавальнікаў жыльцы паспелі пакінуць памяшканні, а дом быў цалкам ахоплены полымем. Згодна з папярэдняй версіяй, прычына здарэння - няправільная эксплуатацыя пячнога абсталявання ў адной з кватэр. У выніку пажару ніхто не пацярпеў, дом прызнаны непрыдатным для жыцця.