Сёння ноччу ў Пухавіцкім раёне на пажары загінулі тры чалавекі

14 апреля 2016
Здарэнне адбылося ў жылым доме вёскі Шацк. На момант прыбыцця ратавальнікаў дах ужо абрушыўся, аднапавярховы дом і гаспадарчая пабудова гарэлі адкрытым полымем. У выніку загінулі гаспадар, яго сястра і знаёмы, які зайшоў у госці. Следчы камітэт зараз высвятляе акалічнасці здарэння. Вядома, што гаспадары дома раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне правілаў пажарнай бяспекі.