Сёння Мінскі гарадскі суд паставіць кропку ў справе гімназіста, які напаў на настаўніцу з нажом

7 апреля 2017

Падлетак абвінавачваецца ў замаху на забойства 57-гадовай жанчыны. Усе пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме, бо падсудны непаўналетні. Школьніку пагражае да 12-ці гадоў пазбаўлення волі. Нагадаем, 23 мая 15-гадовы хлопец нанёс настаўніцы рускай мовы і літаратуры 17 удараў нажом. З моманту затрымання падлетак знаходзіцца пад вартай.