Сёння днём два грузавікі сутыкнуліся на трасе Мінск - Лагойск

11 октября 2016

У выніку бакавога ўдару вадзіцельская кабіна МАЗа літаральна ўвайшла ў кузаў другога грузавіка. Ратавальнікам прыйшлося дэблакіраваць вадзіцеля МАЗа. Пацярпелы з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу. Вадзіцель другога аўтамабіля не пацярпеў.