Самалёт "Белавія" здзейсніў аварыйную пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

7 мая 2015

У Нацыянальным аэрапорце Мінск здзейсніў аварыйную пасадку пасажырскі самалёт "Эмбраер-175" авіякампаніі "Белавія". Як паведамляе МНС, інцыдэнт адбыўся напярэдадні позна вечарам - у 22.55. Паветранае судна рухалася рэйсам Мінск - Масква. На яго борце знаходзіліся 51 пасажыр і 4 члены экіпажа. Падчас узлёту пілоты выявілі няспраўнасць пярэдняй стойкі шасі. Нягледзячы на гэта, яны пасадзілі самалёт. Ніхто не пацярпеў. І ўжо ў 00:15 пасля ліквідацыі непаладак "Эмбраер-175" вылецеў у Маскву.