Самае буйное затрыманне партыі спайсу сёлета

21 июля 2015

Амаль 3 кілаграмы рэагента канфіскавалі супрацоўнікі сталічнага наркакантролю ў 27-гадовага жыхара Асіповічаў. Мужчына працаваў у таксі, але асноўны прыбытак яму прыносіў гандаль псіхатропамі. На здымнай кватэры затрыманага аператыўнікі знайшлі спакаваныя ў мяшкі наркотыкі, расфасаваныя парашкі і таблеткі. Меркавана, хлопец уваходзіў у буйную сетку па продажы забароненых рэчываў. Інтэрнэт-магазін, у якім ён лічыўся аптавіком, зараз прыпыніў сваю дзейнасць.