Кіраўнік завода "Аўтапровад" адправіцца за краты

14 июля 2015

Суд агучыў прысуд былому намесніку дырэктара завода "Аўтапровад". За атрыманне хабару кіраўнік са Шчучына адправіцца за краты на 6 гадоў і 6 месяцаў. Інфармацыя аб заключэнні сумнеўнай здзелкі з'явілася ў праваахоўнікаў яшчэ ў снежні мінулага года. На прадпрыемстве намеснік дырэктара курыраваў пытанні збыту і пастаўкі прадукцыі. Адну з партый ён вырашыў прадаць па заніжаным кошце. Праз два месяцы, у лютым, хабарніка затрымалі ў сталіцы. Падчас затрымання ў былога намесніка дырэктара знайшлі амаль 14 тысяч долараў. Мужчына ўпэўніваў, што грошы ён знайшоў на дарозе каля свайго аўтамабіля.