Родным ахвяр нападу ў школе ў Стоўбцах акажуць матэрыяльную дапамогу

12 февраля 2019

Як заявілі ў Стаўбцоўскім райвыканкаме, дзвюм сем'ям, у якіх ёсць загінуўшыя, дадуць дапамогу ў памеры па 10 200 рублёў, і дзвюм, дзе ёсць пацярпелыя, па 5 100 рублёў. Таксама прапанавана адкрыць спецыяльныя рахункі ў Беларусбанку, куды прадпрыемствы і жыхары раёна змогуць пералічыць сваю матдапамогу. Нагадаем, учора ў школе ў Стоўбцах старшакласнік напаў з нажом на настаўніцу і дзяцей. Загінулі педагог і вучань выпускнога класа. Двое школьнікаў у бальніцы ў цяжкім стане.