Невядомы паведаміў, што самалёт, які вылятае па рэйсе Мінск - Мілан, замініраваны

1 сентября 2016

Пачнем з тэрміновай навіны, якая паступіла з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Раніцай невядомы паведаміў, што самалёт, які вылятае па рэйсе Мінск - Мілан, замініраваны. Гэтая навіна з'явілася ў твітэр-акаўнце сталічнай міліцыі. У аэрапорт выехала сапёрна-піратэхнічная група. Вядома, што званок паступіў з італьянскага нумара. На ламанай англійскай мове чалавек паведаміў пра бомбу на борце. Вылет самалёта, па зразумелых прычынах, адкладаецца. Судзячы па звестках на афіцыйным сайце аэрапорта, гаворка ідзе пра рэйс B2-881 авіякампаніі "Белавія" з адпраўленнем з беларускай сталіцы ў 11:50. На самалёт паспелі аб’явіць рэгістрацыю. Пасажыры праходзяць паўторную праверку.

Мы сочым за сітуацыяй і вернемся да гэтай тэмы ў наступным выпуску навін.