Дзіця вылецела праз акно машыны падчас ДТЗ у Мінску

6 декабря 2016

Сталі вядомыя падрабязнасці ўчарашняй аварыі ў беларускай сталіцы. На скрыжаванні Ракасоўскага і Пляханава  маладая мама выехала на скрыжаванне  на чырвоны сігнал святлафора. Гэта кадры з машыны вадзіцеля, які ехаў на зялёны  па праспекце. Сутыкнення было не пазбегнуць. Як гавораць відавочцы,  паўтарагадовая малая ехала на пасажырскім сядзенні побач з вадзіцельскім  без аўтакрэсла, таму і вылецела з акна. Зараз маці з дзіцем шпіталізаваныя.

Адзначым, нядаўна ў Мінску прайшла вялікая кампанія ДАІ па прафілактыцы аварый з удзелам дзяцей-пасажыраў. Бацькам нагадвалі пра неабходнасць выкарыстання дзіцячых аўтакрэсел.