Рэальнае пакаранне за віртуальную пасаду

5 декабря 2017

Беларуская фінансавая міліцыя выкрыла чалавека, які нібы чатыры гады працаваў у Столінскай спартыўнай школе. Аднак за гэты час мужчына ні разу не з'явіўся на рабочым месцы, але штомесяц атрымліваў зарплату. Праверка выявіла крадзеж сродкаў у асабліва буйным памеры - каля шасці тысяч рублёў. Падазроны - дырэктар школы. Вядома, што менавіта ён і карыстаўся банкаўскай карткай ілжэсупрацоўніка.

Заведзена крымінальная справа. Санкцыя прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.