Разрыў ацяпляльнага катла ў прыватным доме ў аграгарадку Занарач Мядзельскага раёна

12 июня 2017

Гаспадар распальваў ацяпляльную ўстаноўку, каб падагрэць ваду. У той жа момант і адбыўся выбух. Мужчына з тэрмічнымі апёкамі 25 % цела шпіталізаваны.

Такое здарэнне і ў Пухавіцкім раёне. Выбух і абрушэнне часткі будынка здарыліся на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу. У выніку разрыву катла пацярпеў работнік бровара. Магчымая прычына здарэння - парушэнне тэхналагічнага рэгламенту і перагрэў абсталявання.