Выкрыццё міжнароднага наркасіндыката

24 мая 2018

Выкрыццё міжнароднага наркасіндыката ажыццявілі байцы айчыннага наркакантролю.

На сляды буйной незконнай сеткі па кантрабандзе і гандлі гашышам вывела затрыманне дваіх мужчын. Спецаперацыя праходзіла ў Мастоўскім раёне. 47-гадовы жыхар Слуцка і яго 30-гадовы змоўшчык з Салігорска вярталіся дамоў пасля загранічнага падарожжа. Наркотык перавозіўся ў паліўным газавым балоне аўтамабіля.

Зараз затрымана больш як 20 падазроных, уключаючы арганізатара канала і яго найбліжэйшых паплечнікаў. У спецаперацыі пад умоўнай назвай "Пірэнейскі залом" прынялі ўдзел беларускія, расійскія, іспанскія і малдаўскія праваахоўнікі. Вынікам сумеснай працы стала крымінальная справа, узбуджаная Следчым камітэтам па факце стварэння злачыннай арганізацыі.