Разбіўся рэйсавы аўтобус Мінск - Масква з беларускімі нумарамі

2 февраля 2018

Трывожная навіна прыйшла толькі што са Смаленскай вобласці. Тут разбіўся рэйсавы аўтобус Мінск-Масква з беларускімі нумарамі. Па сустрэчнай у машыну ўрэзаўся грузавік "пежо". Аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. Паводле апошніх звестак, 7 чалавек пацярпелі, 2 шпіталізаваныя. Астатнія пасажыры адпраўлены на амбулаторнае лячэнне.