Расце колькасць ахвяр аварыі пад Санкт-Пецярбургам

9 октября 2018

Адзін беларус загінуў на месцы, другі памёр у бальніцы. Яшчэ шасцярым медыкі аказваюць дапамогу. Пра гэта паведамляе Міністэрства здароўя нашай краіны.

Пацярпелыя атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. З імі працуе псіхолаг. Пытанне аб перавозцы ў Беларусь будзе вырашацца пасля кансіліума па кожным пацыенце асобна. Нагадаем, учора мікрааўтобус з рабочымі патрапіў у ДТЗ у раёне вёскі Касколава ў Ленінградскай вобласці. Аўтамабіль перакуліўся. У салоне знаходзіліся дзевяць чалавек - мужчыны ад 20 да 45 гадоў. Усе яны - нашы суайчыннікі. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.