Расследаваннем гібелі 6 чалавек у Крупскім раёне займаецца Следчы камітэт

29 июня 2016

Расследаваннем гібелі 6 чалавек у Крупскім раёне, сярод якіх двое ратавальнікаў, займаецца Следчы камітэт. Кіраўнік ведамства Іван Наскевіч асабіста кантралюе працу. Крымінальная справа ўзбуджана па артыкуле "прычыненне смерці па неасцярожнасці". 

Напярэдадні каля 21 гадзіны ў вёскі Каменка мясцовы жыхар спусціўся ў каналізацыйную студню побач з домам, каб пачысціць яе. Падчас працы страціў прытомнасць. На дапамогу паспяшаліся суседзі. Трое мужчын па чарзе спускаліся ў студню і, страчваючы прытомнасць, таксама падалі ўніз. Каля 22 гадзін паступіў званок у МНС. На месца здарэння выехала каманда ратавальнікаў. Байцы МНС дасталі са студні целы мужчын. Падчас выратавальнай аперацыі двое супрацоўнікаў МНС таксама атрымалі атручанне парамі назапашаных у студні газаў. Іх адвезлі ў бальніцу, але пазней, не прыходзячы ў прытомнасць, яны памёрлі. Дакладная прычына смерці будзе ўстаноўлена пасля экспертызы. 

На месцы здарэння працуе наша здымачная група, у наступных выпусках больш падрабязная інфармацыя і каментарыі. МНС выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых.