Раскрыта карупцыйная схема закупаў аўтазапчастак дзяржпрадпрыемствамі праз фірму-пасрэдніка

14 июня 2018

Карупцыйную схему закупаў аўтазапчастак дзяржпрадпрыемствамі праз фірму-пасрэдніка выявілі супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў Віцебску. У пэўным пастаўшчыку былі зацікаўленыя службовыя асобы цэлага шэрагу прадпрыемстваў сістэмы АПК, ЖКГ, дарожна-будаўнічага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці. За свой выбар яны заахвочваліся грашовымі сумамі. Памер узнагарод складаў ад трохсот да дзвюх тысяч рублёў.

Аляксей Зімін, начальнік Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама: "Службовым асобам перадаваўся вызначаны працэнт ад кошту прададзеных тавараў ад пералічаных грашовых сродкаў. Хабарнікамі з'яўляліся службовыя асобы дзяржаўных прадпрыемстваў, якія адказвалі менавіта за пытанні забеспячэння. У асобных выпадках гэта былі менавіта кіраўнікі - дырэктары прадпрыемстваў".

Затрымана дзевяць чалавек. Узбуджаны крымінальныя справы. Працягваецца праца па выяўленні ўсіх асоб, якія мелі дачыненне да карупцыйнай схемы.