Паранены напярэдадні ў Івацэвічах міліцыянер апрытомнеў

18 августа 2018

Стан пацярпелага цяжкі. Гэта нашаму тэлеканалу паведаміў галоўны ўрач Івацэвіцкай раённай бальніцы. Усе жыццёвыя паказчыкі адсочваюцца, яны стабільныя.

Нагадаем, напярэдадні супрацоўнікі міліцыі праводзілі рэйд у вёсцы Бабровічы. Каля паўдня беспрацоўны мясцовы жыхар раптам адкрыў агонь на паражэнне па міліцыянерах. У выніку быў забіты ўчастковы інспектар, яго калега паранены. Вясковец забарыкадаваўся ў доме і пагражаў прадоўжыць страляніну. У выніку спецаперацыі мужчына быў абясшкоджаны і затрыманы. Узбуджана крымінальная справа.