Параненых школьнікаў, якія пацярпелі пры нападзе ў Стоўбцах, прааперыравалі

11 Лютага 2019

Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці трагедыі: загінуўшая 50-гадовая настаўніца выкладала гісторыю і грамадазнаўства. Другая ахвяра - 17-гадовы вучань выпускнога класа.

Нагадаем, сёння раніцай у Стоўбцах у сярэдняй школе нумар два 15-гадовы падлетак з нажом напаў на выкладчыка і вучняў. Здарэнне адбылося падчас канфлікту, які ўзнік раптам.

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце забойства двух чалавек. Падазроны ў нападзе затрыманы, гэта вучань 10-га класа. У школе ў шоку ад таго, што здарылася. Паводле інфармацыі навучальнай установы, хлопчык спакойны, выхоўваецца ва ўладкаванай сям'і. На месцы працуе наша здымачная група, усе падрабязнасці - у наступных выпусках.